Пасля відавочнай паразы на выбарах Лукашэнка адчайна спрабаваў вярнуць сваю папулярнасць і арганізаваў некалькі мітынгаў падтрымкі, на якія трэба было прыцягваць сваіх прыхільнікаў з усёй краіны, бо было зразумела, што ў Мінску назбіраць людзей не атрымаецца. На адной з такіх акцый ён сказаў: «Люблю Беларусь, а любімых не аддаюць». Серыя «Hold it tight» паказвае рукі на Бібліі або канстытуцыі падчас прэзідэнцкай прысягі. Момант, калі будучы прэзідэнт прысягае служыць свайму народу, момант, які часта забываецца, ігнаруецца і здраджваецца. Цырымонія інаўгурацыі ў Беларусі ў 2020 годзе праходзіла таемна, што супярэчыла закону, які прадугледжвае жывы эфір інаўгурацыі па нацыянальным тэлебачанні і радыё. Многія краіны адмаўляюцца прызнаваць Лукашэнку прэзідэнтам.