Сваё фота на пашпарт я паставіў на аватарку ў сацыяльнай сетцы Аднакласнікі, а пасля «упрыгожыў» яго кожнай з прапанаваных Аднакласнікамі рамак на аватаркі. Рамкі тыя рэкламаваліся слоганам «Зрабі сабе арыгінальную аватарку!» і я вырашыў паглядзець, што атрымаецца, калі спалучыць пашпартнае фота, якое робіцца паводле аднаго стандарта для мільёнаў людзей, і якое з’яўляецца своеасаблівым аватарам грамадзяніна і онлайн фота-рамкі для аватарак у сацсетках, дзе няма ніякіх стандартаў. Ці атрымаецца быць арыгінальным у гэтым выпадку?